www.webmoney.ru

Добавить в корзину Удалить из корзины Купить

Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах (Белоруссия)


ID работы - 731113
разное (реферат)
количество страниц - 24
год сдачи - 2012



СОДЕРЖАНИЕ:



Уводзіны.........................................................................................................2
Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі................................................................................................................5
1.1. Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў............................................................................................5
Глава ІІ. Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах.........................................................................................6
2.1. Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання.......................................................................................8
2.2. Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам........8
2.3. Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў.............................16
2.4. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам..........................................................................................................18
Заключэнне..................................................................................................21
Спіс літаратуры...........................................................................................23
Дадатак




ВВЕДЕНИЕ:



Фразеалагізаваныя структуры той ці іншай мовы адлюстроўваюць асаблівасці нацыянальнага менталітэту, характару ўсведамлення рэальнага свету носьбітам менавіта гэтай мовы. Параўнальная фразеалогія спрыяе вывучэнню нацыянальна-моўных малюнкаў свету. Супастаўляльнае апісанне фразеалагічных адзінак у межах некалькіх моў паказвае, што нават роднасныя, блізкія мовы, якімі з'яўляюцца беларуская, руская і польская дэманструюць значныя разыходжанні у фрагментах моўных малюнкаў свету. Цяжкасці іх перакладу, усталявання адпаведнасці ў іншай мове звязаны, па-першае, з магчымасцю некалькіх варыянтаў перакладу, па-другое, з наяўнасцю ў мове безэквівалентных фразеалагізмаў
Апісанне фразеалагічнай сітэмы некалькіх моў адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку гэтых моў і ўяўляецца перспектыўным. Менавіта з гэтым звязаны выбар тэмы нашай курсавой работы.
Аб'ектам даследавання з'яўляюцца фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у рускай, беларускай і польскай мовах.
Мэтай курсавой работы з'яўляецца вывучэнне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах.
У сувязі з мэтай мэтазгодным з'яўляецца вылучэнне і задач работы:
1. Прааналізваць падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў;
2. Прасачыць адметнасці ўзаемадзеяння беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі;
3. Даць тэматычнуюхарактарыстыку груп фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання;
4. Прааналізаваць паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у трох мовах.
5. Класіфікаваць фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару з пункту погляду марфалогіі;
6. Даць сінтаксічную характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам.
Да праблемы параўнальнай фразеалогіі звяртаўся А.Груца у сваёй працы "Пра ўзаемадзеянне беларускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі". Аўтар у згаданай працы разглядае фразеалагізмы на ўзроўні марфалогіі, лексікі. Аналіз і інтэрпрэтацыя прыведзенага ў працы матэрыялу дазваляе аўтару прыйсці да высновы аб прыкметным уплыве польскай мовы на беларускую, асабліва ў перыяд позняга Сярэднявечча, не толькі ў галіне лексікі, але і на ўзроўні фразеалогіі, што было непазбежна пры кантактаванні, узаемадзеянні іх як сродкаў зносін у межах аднаго дзяржаўнага аб'яднання.
На некаторыя моманты ўзаемаўплыву беларускай і польскай моў звярталася ўвага пры распрацоўцы слоўнікавых артыкулаў для "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" (на сённяшні дзень - 17 выпускаў па 20 друкаваных аркушаў кожны). На аснове гэтых распрацовак у розных, пераважна беларускіх, выданнях на беларускай і рускай мовах было апублікавана больш за 30 артыкулаў, прысвечаных высвятленню ў параўнальна-супастаўляльным плане пытанняў развіцця структуры і семантыкі паасобных лексем, словаўтваральных гнёздаў і розных тыпаў фразеалагічных адзінак у беларускай, рускай і часткова польскай мовах.
Падабенства і разыходжанні ў структурна-сінтаксічным, марфалагічным і лексічным планах фразеалагізмаў беларускай і польскай моў даследаваў Міхайлаў С.І. у працы "Беларускія і польскія фразеалагізмы з арніталагічным кампанентам: супастаўляльны аспект".
Дзеля таго, каб вызначыць тыя лексемы, якія ўваходзяць у склад фразеалагізмаў і стануць пасля прадметам разгледжання нашай курсавой работы, трэба вызначыць межы паняцця "метэаралогія".
Такім чынам, зыходзячы з азначэння, пададзенага ў "Энцыклапедыі прыроды Беларусі", метэаралогія - навука пра фізічныя працэсы і з'явы, якія адбываюцца ў атмасферы і ствараюць надвор'і і клімаце.
Беручы пад увагу пададзенае вышэй азначэнне, мы вызначылі прадметам даследавання наступныя лексемы, якія маюць характар метэаралагічных: дождж, снег, іней, гром, туман, мароз, град, вецер, раса, аблокі (тучы). Акрамя пералічаных, у слоўніках адшуквалі фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе лексемы тэмпературнага характару: горача, спякотна, холад. Таксама цікавасць выклікалі самі назвы тэрмінаў: надвор'е, пагода, калі яны з'яўляліся часткай таго ці іншага фразеалагізма.
Агульная колькасць зафіксаваных на базе слоўнікаў фразем з метэаралагічным кампанентам: 96 адзінак.





СПИСОК ЛИТЕРТУРЫ:



1. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1971, - 112 с. 2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, - 1994, - 654 с. 3. Герасімчык І.А.Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. - Мн., 2003. - 20 с. 4. Даніловіч М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. Мн.: Навука і тэхніка, - 1991, - 110 с. 5. Киселев И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. Для средней школы. Мн.: Народная асвета, - 1991, - 193 с. 6. Копыленко М.М., Попова З.Д. Очерки по общей фразеологии. Воронеж, - 1972, -191 с. 7. Лепешаў І.Я., З народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік. Мн.: Вышэйшая школа, - 1991, - 110 с. 8. Лепешаў І.Я., Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, - 1993. Т.1., - 590 с., Т.2. 607 с. 9. Маршэўская В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа. Манаграфія/ В.В. Марашэўская, УА "Гродзенскі дзяржаўны ун-т ім. Я.Купалы. - Гродна: ГрДУ ім. Я.Купалы, 2003, - 115 с. 10. Мокиенко В.М. Славянская фразеология. М.: Высшая школа, 1989 - 287 с. 11. Мяцельская Е.С., Камароўскі Я.М. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі. Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. - 320 с. 12. Садоўская А.С. Фразеалагізмы - словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук./ А.С. Садоўская. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. - Мн., 2002. - 21 с. 13. Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце: манаграфія/ Г.М. Малажай. УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна". - Брэст: Выдавецтва УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна"., 2004. - 123 с. 14. Телия В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и культурологический аспекты. М.: Школа "Языки русской культуры", - 1996, - 288 с. 15. Фразеологический словарь русского языка. М.: Русский язык, - 1986, - 543 с. 16. Хлусевіч І.М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук/ І.М.Хлусевіч; НАН Беларусі. - Мн.: 2001. - 21 с. 17. Slownik frazeologiczny jezyka polskiego. Stanislaw Skorupka. - 1974, - Warszawa.
Цена: 1000.00руб.

ДОБАВИТЬ В КОРЗИНУ

УДАЛИТЬ ИЗ КОРЗИНЫ

КУПИТЬ СРАЗУ


ЗАДАТЬ ВОПРОС

Будьте внимательны! Все поля обязательны для заполнения!

Контактное лицо :
*
email :
*
Введите проверочный код:
*
Текст вопроса:
*



Будьте внимательны! Все поля обязательны для заполнения!

Copyright © 2009, Diplomnaja.ru