Добавить в корзину Удалить из корзины Купить |
Паказ жыццёвай трагедыі В.Дзятла і І.Апейкі ID работы - 748397 литература (контрольная работа) количество страниц - 10 год сдачи - 2010 СОДЕРЖАНИЕ: ЗМЕСТ: УВОДЗІНЫ………………………………………………………………..1 1. Паказ жыццёвай трагедыі В.Дзятла і І.Апейкі…………………..3 ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………..9 СПІС ЛІТАРАТУРЫ……………………………………………………..10 ВВЕДЕНИЕ: УВОДЗІНЫ У рамане "Людзі на балоце" I. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахання, другія - вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека. Героі Мележа жывуць і працуюць у часы 20-30-х гг. ХХ стагоддзя, даносячы да нас саму атмасферу той эпохі, традыцыя, пераемнасць адчуваюцца вельмі выразна і бясспрэчна. Стрыжань мележаўскіх раманаў - паказ працэсу развіцця чалавека ў цесным адзінстве з сацыяльна-гістарычнай дэтэрмінаванасцю характараў. Аднак духоўнае аблічча героя вызначаецца не толькі асаблівасцямі той эпохі, у якой адбываецца дзеянне, але і тым, у які час твор напісаны. 1. Паказ жыццёвай трагедыі В.Дзятла і І.Апейкі Мастацкаму твору можна выносіць прысуд, мяркуючы па тым, што ў ім напісана. Тым не менш трэба сказаць, што ў творах такога размаху, як мележаўскія раманы, сацыяльна-філасофскае дно можа быць глыбейшае. Васіль Дзяцел - адзін з галоўных герояў рамана. Калі мы ўпершыню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара. Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед, ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся. Аўтар падкрэслівае незвычайную працавітасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абы-як, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне - парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын. На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоўная з іх - зямля. Тады - Васіль упэўнены - спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі - вось залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як Корч. Калектывізацыю Васіль не прымае. Аддаць у агульнае карыстанне свайго каня, карову, не дыхаць паветрам стойла, якое яму здаецца прыемнейшым за ўсе пахі на зямлі - гэта не для Васіля. Ён хоча быць СПИСОК ЛИТЕРТУРЫ: Спіс літаратуры: 1. Бугаёў Дз. Вернасць прызванню (Творчая індывідуальнасць І.Мележа). - Мн., Выд-ва "Маст.літ". - 1977. - 240 с. 2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т., Т.3 / Нац. Акадэмія навук Беларусі. Ін-т імя Я.Купалы. - Мн.: Беларуская навука. - 2001. - 952 с. 3. Гніламёдаў У. І. Мележ: Нарыс жыцця і творчасці. - Мн.: Народная асвета, - 1984, - 128 с. 4. Ляшук В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка: І.Мележ у школе: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў. - Мн.: Аверсэв. - 2005. - 191 с. 5. Смыкоўская В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка. Задума і яе мастацкае ўвасабленне ў "Палесскай хроніцы" І.Мележа. - Выд-ва БДУ. - 1976. - 112 с. Цена: 750.00руб. |
ЗАДАТЬ ВОПРОС
Copyright © 2009, Diplomnaja.ru