Добавить в корзину Удалить из корзины Купить |
КОЛЕРАВАЯ І СВЕТЛАВАЯ ЭСТЭТЫКА ПАЭЗІІ Я.КОЛАСА (Белоруссия) ID работы - 731108 литература (курсовая работа) количество страниц - 26 год сдачи - 2012 СОДЕРЖАНИЕ: УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………2 Глава I. ПРАБЛЕМА КОЛЕРАБАЧАННЯ МАСТАЦКАГА ТЭКСТУ……………………………………………………..……………………4 1.1. Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры…………………………………………………………….4 1.2. Сістэма колера- і святлоабазначэння мастацкага твора…………...10 Глава ІІ. КОЛЕРАВАЯ І СВЕТЛАВАЯ ЭСТЭТЫКА ПАЭЗІІ Я.КОЛАСА………………………………………………………. ……………..13 2.1. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем……………13 2.2. Ахраматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я.Коласа……………………………………………………………………..…...16 2.3. Храматычныя каларонімы ў вершах……………………….…….19 ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………..23 СПІС ЛІТАРАТУРЫ……………………………………………………..25 СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ……………………………………26 ДАДАТАК ВВЕДЕНИЕ: У сучаснай лінгвістычнай навуцы адной з актуальных і прыарытэтных з'яўляецца праблема колерабачання мастацкага тэксту. Даследаванне сістэмы колерабачання многімі замежнымі і некаторымі айчыннымі навукоўцамі дазваляе меркаваць, што ў апошнія гады акрэсліваецца новы напрамак у мовазнаўстве, які можна ахарактарызаваць паняццем "лексічная каларыстыка". Колеравая і светлавая лексіка валодае істотным семантычным, сінтагматычным і выяўленчым патенцыялам, мае вялікае значэнне ў плане адлюстравання пэўных фрагментаў моўнай карціны свету мастака і забеспячэння эстэтычнага дыялогу паміж пісьменнікам і чытачом. Аналіз колераабазначэнняў дае магчымасць вызначыць асаблівасці ўжывання ў мастацкім тэксце адпаведных фарбаў, характар асацыятыўных сувязяў, якія пры гэтым узнікаюць. Катэгорыя колеру і святла звязана з псіхічнай і эмацыянальнай сферай пісьменніка, глыбіннымі тэкставымі мікраструктурамі. Каларыстычная лексіка, будучы пэўнай знакавай сістэмай, выступае ў мастацкім тэксце як своеасаблівая вербальна-эстэтычная парадыгма, што адлюстроўвае спецыфіку аўтарскага светаўспрымання. Выкарыстанне пісьменнікам колеравай і светлавой лексікі, творчае пераасэнсаванне яе семантычнага патэнцыялу з'яўляецца важным элементам дасягнення мастацкай вобразнасці і выразнасці. Бачанне свету ў колеры - адно з найбольш моцных чалавечых адчуванняў. Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што чалавек даволі лёгка запамінае фарбы, зрокавае ўяўленне колеру няцяжка выклікаць, назваўшы адпаведнае слова. Таму моўныя сродкі абазначэння колеру, даступныя не толькі розуму, але і пачуццю, валодаюць вялікімі выяўленчымі магчымасцямі. Выбар каларатываў характарызуе час працы мастака. Да гэтага трэба дадаць, што і светапогляд мастака выяўляецца ў мастацкім творы праз слова, выбар і ўжыванне якога вызначае як творчасць мастака, яе адметнасць ад іншых, так і яго творчую асобу. Такім чынам, у святле адзначанага цікава прасачыць (і, адпаведна, акрэсліць як мэту працы), якія найменні колеру выбірае Алесь Салавей, а як вынік гэтага - як характарызуюць яны паэта, яго час, дапамагаюць выявіць адметнасць яго праз іх ужыванне, найперш прыметнікаў колеру. Зыходзячы з названага, можна акрэсліць наступныя задачы працы: 1. Разгледзець і вывучыць існуючыя ў сучасным мовазнаўстве крыніцы, што займаюцца распрацоўкай пытання колеранайменняў у мастацкіх тэкстах; 2. Вызначыць характар ужывання каларонімаў і люксонімаў, а таксама іх колькасныя паказчыкі ў паэзіі Я.Коласа (на прыкладзе прыродаапісальных вершаў паэта); 3. Прааналізаваць, як праз выбар тых ці іншых колеранайменняў адлюстроўваецца спецыфіка аўтарскага светаўспрымання. Прадметам даследавання з'яўляюцца колеранайменні (каларонімы і люксонімы) у паэзіі Я.Коласа. Аб'ектам даследавання - прыродаапісальныя вершы аўтара. Для дасягнення пастаўленай мэты намі былі сабраны лексічныя адзінкі, з дапамогай якіх у творах называюцца аб'екты свету і колеру. Такім чынам, аўтарская картатэка налічвае 96 адзінак тэкставага матэрыялу. Крыніцай даследавання выступалі наступныя зборнікі вершаў Я.Коласа: Колас Я. Выбраныя вершы./ Уклад. М.Лужанін, - Мн.: Маст. Літаратура, - 1980; Якуб Колас. З майго летапісу. Выбраныя вершы, - Выдавецтва "Беларусь", - 1967. СПИСОК ЛИТЕРТУРЫ: 1. Арутюнова Н.Д. К проблеме функциональных типов лексического значения. // Аспекты семантических исследований. - М., - 1980. - С.32-37. 2. Бабіч Ю.М. Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Я.Коласа: Манаграфія /Віцебск. УА "ВДУ імя П.М. Машэрава; 2002. - 127 с. 3. Бабіч Ю.М. Семантычныя палі "Колер" і "Святло" ў мове твораў Я.Коласа: Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучонай ступені канд. філал. Навук/ БДУ. - Мн.: 1999. - 17 с. 4. Бахилина Н.Б. История цветового значения в русском языке. - М., - 1975. - 288 с. 5. Бецольд В. Учение о цветах по отношению к искусству. - СпБ. - 1978. - 208 с. 6. Винокур Г.О. Филологические исследования. Лингвистика и поэтика. - М.: Наука, - 1990, - 452 с. 7. Клименко А.П. Вопросы психолингвистического изучения семантики, - Мн.: 1970, - 206 с. 8. Кожынава А.А. Ідэя святла ў вобразнай сістэме малітваў К.Тураўскага // Веснік БДУ, сер. 4. Філалогія. - 1994, - №1, - с. 21-24. 9. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. - Мн.: Народная асвета, - 1996, - 176 с. 10. Лапацінская В. Колеравыя функцыі эпітэтаў у творчасці паэтаў 60-сятнікаў// Бел.-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства. Зб. навук. Артыкулаў. 7 Міжнар. навук. Канферэнцыі. - Віцебск, - 2006. - с. 410-412. 11. Ляшчынская В.А. Слова ў паэзіі Я.Купалы. - Мн., Бел. навука, 2004. - 272 с. 12. Маслова В.А. Поэтический текст как объект анализа // Русистика и белорусистика на рубеже веков. Вклад белорусских лингвистов, уроженцев Могилёвщины, в науку: Тезисы докладов международных научных чтений Международной научной конференции "Проблема истории и культуры Верхнего Поднепровья", - 25-26 октября 2001 г. / Под ред. Т.Г. Михальчук. - Могилёв.: МГУ им. А.А.Кулешова. - 2001. - 168 с., С. 3-5. 13. Никулина Т.Е. Цветовые прилагательные в языке различных жанров русского фольклора. Автореф. дис. Моск. гос. пед. институт. - М., 1989. - 16 с. 14. Паршина В.Л. Закономерности функционирования цветовых слов в поэтических произведениях Н.А. Некрасова / Ленингр. гос. институт. - Л., 1983. - 19 с. 15. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. - Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом. - 2003, - 672 с. 16. Русецкий В.Ф. Ключ к слову: Беседы о языке художественной литературы: Пособие для учителей. - Мн.: Экоперспектива, 2000. - 128 с. 17. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т.5. Кн. 2. У-Я / [Рэд. тома М. Р. Суднік]. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 608 с. 18. Трыпуціна Т.М. Аналіз слова і фразеўжывання ў мастацкім тэксце: з нарысаў пра мову Я.Брыля. Вучэбны дапаможнік/ "Мінскі дзярж. пед. Інстытут", - Мн. - 1984. - 76 с. 19. Шчэрбін В.К. Спалучальнасць слова. // Беларуская мова. Энцыклапедыя. - Мн., 1994. - С. 194. 20. Юрэвіч А. Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. - Мн.: Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР. - 1962. - 246 с. Спіс выкарыстаных крыніц 1. Колас Я. Выбраныя вершы./ Уклад. М.Лужанін, - Мн.: Маст. Літаратура, - 1980. - 240 с. 2. Якуб Колас. З майго летапісу. Выбраныя вершы, - Выдавецтва "Беларусь", - 1967, - 307 с. Цена: 2000.00руб. |
ЗАДАТЬ ВОПРОС
Copyright © 2009, Diplomnaja.ru