Добавить в корзину Удалить из корзины Купить |
АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (Белоруссия) ID работы - 731065 литература (курсовая работа) количество страниц - 25 год сдачи - 2012 СОДЕРЖАНИЕ: УВОДЗІНЫ………………………………………………………………..2 I. ГЛАВА. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………………..5 1.1. З гісторыі стварэння вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ………………………………………………………….5 1.2. Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры………………………………………………………….7 ІІ. ГЛАВА. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ……………………………………………….12 2.1. Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў……………………………………………………………………..12 2.1.1. Характарыстыка і адметнасці дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе" В.Я.Ляшук……………………….12 2.1.2 Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе…………………………………………….16 2.2. Аналіз вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў…………………………………………………………19 ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………..22 СПІС ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………………….24 ВВЕДЕНИЕ: У сувязі з тымі зменамі, што адбываюцца ў сістэме адукацыі на сённяшні дзень, узнікае патрэба ў карэкціроўцы і мадэрнізацыі зместу адукацыі, навукова-метадычнай распрацоўцы яго асобных кірунках. За апошні час адбыліся істотныя змены ў арганізацыі структуры школы, паскорыўся працэс абнаўлення ўсёй адукацыйнай сферы. Пазітыўная дынаміка ў практыцы школьнага навучання абумоўлена істотнымі напрацоўкамі канцэптуальнага, навуковага, нарматыўна-метадычнага характару (прадметныя канцэпцыі, адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы і інш.). Эфектыўным і плённым стаў выхад на варыятыўную адукацыю, асобасна арыентаванае навучанне, што запатрабавала перабудовы педагагічнай дзейнасці, выклікала неабходнасць падрыхтоўкі новага пакалення падручнікаў і дапаможнікаў. Стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў з'яўляецца адной з важных стратэгічных задач па развіцці моўнай і літаратурнай адукацыі, яе удасканалення. Менавіта важнае месца, якое займаюць вучэбна-метадычныя дапаможнікі ў сучаснай школьнай адукацыі абумовіла актуальнасць абранай намі для даследавання тэмы. Калі гаварыць пра метадычную распрацаванасць праблемы ў літаратуры, то варта адзначыць некаторыя прозвішчы аўтараў і іх асноўныя працы. Так вывучэннем пытання стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры займаліся, у прыватнасці, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік А.І.Бельскі, а таксама кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Л. Шаўлякова-Барзенка. Так, у сваіх працах навукоўцы разглядаюць такія адметнасці навукова-метадычных дапаможнікаў як структуру, склад, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі якасці. Звяртаючыся непасрэдна да стваральнікаў вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і вучняў, варта адзначыць некаторыя працы. У 60-я гады плённа працаваў над этым пытаннем Жыдовіч І.К. Так, ім былі створаны такія дапаможнікі "Янка Купала. Жыццё і творчасць", "Кузьма Чорны. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка"; а таксама ў сааўтарстве з Міцкевічам Д. "Жыццё для народа. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа", "Вялікі пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа". У гэты час былі створаны шматлікія манаграфіі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі па творчасці знакамітых пісьменнікаў. Напрыклад, творчыя набыткі Я.Коласа вывучалі Пшыркоў Ю.С., Фіглоўская Л.І., П.Броўка; Я.Купалы - Ул.Ф.Луцэвіч, І.Жыдовіч, Івашын В.; Максіма Багдановіча - Адамовіч Я., Мішчанчук М., Грынчык М., Лойка А., Навуменка І., Стральцоў М. [13; С.354]. Акрамя таго, вельмі карыснымі з'яўляюцца працы, прысвечаныя асобным перыядам у літаратуры, асобным жанрам або творам. Для ілюстрацыі вучэбна метадычных дапаможнікаў, прысвечаных аналізу асаблівасцяў асобных твораў можна прывесці наступныя працы: "Вялікі свет маленькіх Куранёў: "Палеская хроніка" І.Мележа" (В.Локун), Загадка беларускай "Энеіды" (Г.Кісялёў), "А праўда мне ўсяго дарожай…" Перачытваючы "Новую зямлю" (У. Казбярук), "Твор на штодзень і назаўсёды: Паэтычны сэнс верша М.Багдановіча "Пагоня" (Клышка А.). Асобным перыядам ў літаратуры прысвечаны такія вучэбна-метадычныя дапаможнікі: "Беларсукая дакастрычніцкая драматургія" (С.Лаўшук), "Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе: Канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя" ( Р.Семашкевіч), "Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30- гадоў", "Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў" (М.Мішчанчук), "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941 - 1980" (М. Лазарук). Акрамя гэтага, выдаюцца вучэбныя дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў, прысвечаныя пытанням тэорыі літаратуры: "Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў" (Лазарук М.А, Ленсу А.Я., Мн., 1996), "Тэорыя літаратуры" (Лазарук М.А. Мн., 1971), "Паэтычны слоўнік" (Рагойша В.П., Мн., 1987), "Уводзіны ў літаратуразнаўства" (Майсейчык А.) Мэтай дадзенай курсавой работы з'яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі. У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы: - Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме; - Разгледзець гісторыю стварэння падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай літаратуры; - Даць характарыстыку і адзначыць асноўныя асаблівасці вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў. Аб'ектам вывучэння з'яўляюцца вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай літаратуры. Прадметам вывучэння выступаюць асаблівасці і адметнасці сучасных вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў. СПИСОК ЛИТЕРТУРЫ: 1. Беларуская літаратура ХІ - ХХ стст. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ / А.І.Бельскі, У.Г. Кароткі, П.І.Навуменка і інш. - Мн.: "Аверсэв", 2001. - 415 с. 2. Бельскі А.І. Вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры: структура, склад, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі якасці// Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу", - 2008, - №2, С. 3-11. 3. Бугаёў Д.Я. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе: дапам. Для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. Сярэд. Адукацыі /Д.Я. Бугаёў, М.І. Верціхоўская, В.У.Верціхоўская. - Мн.: Аверсэв, 2005. - 284 с. 4. Быкоўскі П. Карысны дапаможнік (На кн. Самцэвіч В., Зомерфельд Е., Мазінг М. Зборнік тэкстаў для ізлажэнняў. Дапаможнік для настаўнікаў 5-7 класаў сярэдняй школы)// Сав. школа, - 1953, №6, С. 81-82. 5. Гніламёдаў У. Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурныя працэсы. - Мн., 1983, - 363 с. 6. Івашын В. Актуальныя праблемы літаратурнай адукацыі// Беларуская мова і літаратура ў школе, - 1991, - №9, С. 10-13. 7. Івашын Васіль. Характэрныя асаблівасці беларускай літаратуры ХІ класа ў агульнай сістэме літаратурнай адукацыі//Роднае слова, - 2006, - №10, С.3-5. 8. Івашын В.У. Некаторыя аспекты методыкі выкладання літаратуры ў школе// Беларуская мова і літаратура, - 2005, - №9, С.13-17. 9. Лявонава Е. Да праблемы вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусвету// Мова-літаратура-культура, матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск., 16-17 лістапада 2006 г., Мінск, - 2007, С. 603. 10. Лясун Людміла. Літаратура як чалавеказнаўства: Метад. парады да падручніка "Беларуская літаратура. 5 клас"// Роднае слова. - 2003, - №10, С.59-61. 11. Ляшук В.Я. І.Мележ ў школе: Дапаможнік для настаўніка.- Мн., 1981. - 126с 12. Марціновіч А. Шляхам праўды: Выбраныя старонкі беларускай літаратуры ў святле сённяшніга дня: Літаратурна-крытычныя артыкулы: Дапаможнік для настаўніка. - Мн., - 1994, - 254 с. 13. Методыка беларускай літаратуры. Анатаваны бібліяграфічны дапаможнік 1906 - 1971 год. - Мн., "Выш.школа", - 1977, - 360 с. 14. Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў пед. ін-таў/ Л.В.Асташонак, Ю.І.Валынец, В.Я.Ляшук і інш., - Мн.: Выш.шк., 1986 - 366 с. 15. Мішчанчук М.І. Навука пра літаратурны стан і перспектывы. - В кн. Мировоззрение и наука на рубеже третьего тысячелетия. - Брест, - 1999, - С.242 - 245. 16. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік, - Мн., - 1995, - 466 с. 17. Праліска А.В. Каштоўны метадычны набытак // Беларуская мова і літаратура, - 2008, - №11, - с. 54-56. 18. Рашэтнікава Н.Б. Метадычная спадчына як скарбніца навуковых ідэй// Беларускае літаратуразнаўства. Навукова-метадычны альманах. Вып. 1, - Мн., - 2005, с. 115 - 119. 19. Старычонак В.Дз. Беларуская літаратура: Дапаможнік для абітурыяентаў, Мн., - 1994, - 366 с. 20. Юрэвіч У. Слова вучыць і выхоўвае. Праграма і падручнікі. У кн.: Юрэвіч У. Абрысы. Выбр. літаратурна-крытычныя артыкулы, Мн., Маст-літ., - 1976, - 245-266 с. Цена: 2000.00руб. |
ЗАДАТЬ ВОПРОС
Copyright © 2009, Diplomnaja.ru