Добавить в корзину Удалить из корзины Купить |
Анал¦з жыццёвага ¦ творчага шляху В.Зуёнка (Белоруссия) ID работы - 731050 литература (курсовая работа) количество страниц - 27 год сдачи - 2012 СОДЕРЖАНИЕ: Уступ ГЛАВА І. Жыццёвы і творчы шлях В.Зуёнка 1.1. Жыццёвы шлях паэта. 1.2. Творчы шлях паэта. 1.2.1. Савецкі перыяд творчасці 1.2.2. Паэзія для дзяцей 2.1. Тэма сяброўства і любоўная лірыка. 2.2. Паэзія 60-80-х гг. : агульначалавечыя тэмы. 2.3. Праблемы нацыянальнай культуры і філасофская лірыка ў творчасці В.Зуёнка. Заключэнне Спіс літаратуры ВВЕДЕНИЕ: Васіль Зуёнак - адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў пакалення "шасцідзесятнікаў", на плечы якіх сёння надзейна абапіраецца ўвесь шмат'ярусны гмах нацыянаяьнай літаратуры. Яны здолелі з немалым поспехам праявіць сябе ва ўсіх яе відах і жанрах - ад паэзіі да прозы і драматургіі ўключна. Лёс гэтага пакалення ў многім драматычны і нават трагічны - жорсткая, кровапралітная вайна, пасляваенныя нягоды, жыццё ва ўмовах таталітарнай сістэмы, недахоп творчай свабоды... Нягледзячы на ўсе цяжкасці, на частыя ідэалагічныя "замаразкі", якія ў многім адмоўна адбіліся на іх літаратурна-мастацкім станаўленні, ім удалося стварыць мастацкія каштоўнасці, прызнаныя як на радзіме, так і далёка за межамі Беларусі. Як становяцца паэтамі? Кажуць, што паэтамі нараджаюцца. Магчыма. Васіль Зуёнак- адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў - адказвае на гэта пытанне так: 3 табою не спраўлялі мы заручын, Сватоў не засылаў я. Ты сама Прыйшла аднойчы песняю нягучнай... I з хвілі той спакою мне няма... Паэзію не выбіраюць - яна сама выбірае. 3 Васілём Зуёнкам гэта здарылася яшчэ ў школьныя гады, калі свет упершыню адкрыўся перад ім у сваім першародным бляску і харастве, натуральнасці фарбаў жыццёвай прыгажосці, прымусіў дзівіцца зямной красе. Першае пачуццё, звязанае з вострым адчуваннем навакольнага свету, абудзіла паэтыч-ны дар. Дзе ж гэта ўсё адбывалася? На радзіме паэта. Малая яго радзіма - вёска Мачулішчы Крупскага раёна Мінскай вобласці, якая знаходзіца якраз у цэнтральнай частцы Беларусі. Прарода тут надзіва багатая. Праз Крупскі раён цячэ некалькі жывапсных рэчак. У паэме В. Зуёнка "Сяліба" ёсць радкі: "Две ракі, як дзве рукі, Сялібу абдымалі". Гэта Эса і Нача, паміж якімі знаходзяцця родныя мясціны. Паэт навекі парадніўся з сваёй "сялібай", якая з першых год жыцця фармавала яго чалавечыя якасці, характар, садзейнічала станаўленню ўласцівых яму здольнасцей, выяўленню духоўнага патэнцыялу. Спрадвечная сялянская замля: Мачулішча... Відаць, і пры Ярыле Ільны ў нас сеялі, Вымочвалі ў Мачыле. Бель-кужаль пралі, ткалі, вышывалі, Кашулі ў кайстры напамінкамі клалі... Сёння мы вельмі ўважліва адносімся да паэтаў, якія пішуць пра надзённасць, пра тое, што хвалюе кожнага грамадзяніна, асабліва калі гэты паэт - сучаснік, ёсць магчымасць пазнаёміцца з вельмі блізкімі да сённяшняга дня выпуску зборнікаў і больш усебакова, іншымі вачыма паглядзець на праблемы сучаснага чалавека. Такія звесткі і такі погляд можна ўбачыць ў вершах В.Зуёнка. Гэта сучасны паэт, таму пра яго творчасць і жыццёвы шлях напісана вельмі мала, а творчасць часцей разглядаецца толькі па адной якой-небудзь тэматычнай групе. Напрыклад, Заяц Н. разглядае экалагічную тэму, ды і то не падрабязна. Вядома, што В.Зуёнак пачынаў як паэт для дзяцей. Пісаў ён сапраўды цікавыя вершы, якія з захапленнем чытаюць і дарослыя, бо напісаны яны выдатна і займальна, з вялікай доляй гумару. Марціновіч А. у кнізе "Святло ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры" прысвяціў артыкул В.Зуёнку і пачатку яго творчасці - вершам, прысвечаным дзецям, прыведзены 3 вершы для дзяцей. Творчасць В.Зуёнка вывучалі Гніламёдаў У., які прысвяціў гэтаму манаграфію "Праўда зерня: Творчы партрэт В.Зуёнка", у якой рознабакова і тэматычна разнастайна разглядаюцца вершы паэта. Шпакоўскі Я. пісаў многа артыкулаў пра пісьменнікаў сучаснасці, прысвяціў ён артыкул і В.Зуёнку ў кнізе "Узрушанасць: Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію". Прысвечаны ён у асноўным тэме прыроды і святкаванням народных гулянняў. Упамінаецца зборнік "Нача", у якім вершы з 1955 - 1974гг. Вядома, што пра жыццё і творчасць паэтаў ўспамінаюць пасля іх смерці, а да гэтага мала каго цікавяць творы (толькі вузкае кола сяброў) . Таму мэтай нашай курсавой работы будзе больш грунтоўнае даследаванне паэзіі сучаснага паэта В.Зуёнка, а для дасягнення пастаўленай мэты мы вылучаем наступныя задачы: - тэкстуальнае знаёмства са зборнікамі вершаў паэта; - знаёмства з працамі па творчасці і жыццёвым шляху паэта; - вылучэнне асноўных тэм творчасці паэта ў апрацаваных зборніках; - даследаванне творчай спадчыны В.Зуёнка. СПИСОК ЛИТЕРТУРЫ: 1. Барадулін Р. Недзе слова шукае мяне.//Маладосць . - 1995.-№6. 2. Беларуская літаратура 20 ст.: Вучэбны дапаможнік. М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. - Мн., 2001.- 264с. 3. Высокае неба ідэала. - Мн., 1979. 4. Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст. У 4т. Т.4. Кн. 1(1966 - 1985). -Мн., 2002. -928с. 5. Гніламёдаў У. Праўда жыцця: Творчы партрэт Васіля Зуёнка. - Мн., 1992. - 143с. 6. Гніламёдаў У. Васілю Зуёнку - 60. // ЛіМ. - 1995. - №6. 7. Заяц Н. Элегія жыцця: Лірычная проза В.Зуёнка" // РС. -2005. -№6. 8. Заяц Н. Экалагічная праблематыка ў лірыцы В.Зуёнка. // РС. - 2005. - №1. 9. Зуёнак В. Выбраныя творы: У2т. Т.1. Гронка цішыні. - Мн., 1996. - 446с. 10. Зуёнак В. Лукам'е: Вершы і паэма. - Мн., 1984. - 110с. 11. Зуёнак В. Нача: Лірыка. - Мн., 1975. - 256с. 12. Зуёнак В. Пісьмы з гэтага свету: Вершы. -Мн., 1995. - 174с. 13. Зуёнак В. Світальныя птушкі: Вершы і паэма. - Мн., 1982. - 159с. 14. Зуёнак В. Час вяртання: Вершы. - Мн., 1981. - 160с. 15. Зуёнак В. Чорная лесвіца: Вершы, паэма. - Мн., 1992. - 159с. 16. Ля аднаго вогнішча: Літ. - крыт. артыкулы. -Мн., 1984. - 168с 17. Марціновіч А. Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры. Кн.2. -Мн., 1998. - 198с. 18. Нуждзіна Т. Песні далёкай ніць... // Наша слова. -2005. - 6 ліп. - №25. 19. Пісьмянкоў А. Шэсць рэчак В.Зуёнка. // ЛіМ.- 2000. - 24 чэрв. 20. Творчасць В.Зуёнка:Узаемадзеянне лірычнага і эпічнага.Рэд.В.Н.Заяц.-Мн.,2006.-21с. 21. Шпакоўскі Я. Узрушанасць:Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію.-Мн.,1978. Цена: 2000.00руб. |
ЗАДАТЬ ВОПРОС
Copyright © 2009, Diplomnaja.ru