Добавить в корзину Удалить из корзины Купить |
ПАЧАТАК І ХОД ПАЎСТАННЯ 1794 ГОДА Ў БЕЛАРУСІ ID работы - 748366 история (курсовая работа) количество страниц - 39 год сдачи - 2010 СОДЕРЖАНИЕ: ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ……………………………………………………………….2 ГЛАВА І. ЭКАНАМІЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ НАПЯРЭДАДНІ ПАЎСТАННЯ 1794 ГОДА…………………………………………………………………………….5 1.1. Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел…………………….5 1.2. Спробы рэформ і другі падзел Рэчы Паспалітай……………….10 ГЛАВА ІІ. ПАЧАТАК І ХОД ПАЎСТАННЯ 1794 ГОДА Ў БЕЛАРУСІ…………………………………………..………………………..…13 2.1. Лідары паўстання ў Беларусі………..……………………………13 2.2. Ход паўстання ў Беларусі……………..…………………………..27 2.3. Вынікі паўстання для Беларусі……………………………….…..33 ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….36 БІБЛІЯГРАФІЯ…….…………………………………………………….38 ВВЕДЕНИЕ: Уводзіны На сённяшні дзень можна з упэўненасцю сказаць, што народная памяць яшчэ недастаткова ўспрыняла веліч і трагізм тых гераічных дзён. Яна патрабуе паглыбленага вывучэння розных бакоў мінулага Беларусі, асабліва такіх вузлавых момантаў, якімі адзначаліся вясна, лета і восень 1794 года. Складаны лёс Беларусі адбіўся ў перамогах і паразах 1794 года - першага нацыянальна-вызвольнага паўстання, скіраванага на змаганне за незалежнасць Рэчы Паспалітай. На жаль, занадта доўга падзеі, звязаныя з паўстаннем Касцюшкі, апісваліся вельмі фрагментарна, з дастатковай колькасцю памылак і недакладнасцяў. Усё гэта, у сваю чаргу, не дазваляла скласці аб'ектыўнае ўяўленне пра тыя працэсы, што адбываліся напрыканцы ХVIII стагоддзя на Беларусі. Таму для большасці беларусаў гэты час і ягоныя героі не ўспрымаліся як частка нацыянальнай гісторыі і не былі прадметам гонару ды шанавання. Складвалася ўяўленне, што на гэтых тэрыторыях разыграваліся падзеі, у якіх чужынцы вырашалі свае палітычныя задачы, а беларусы не мелі да гэтага ніякага дачынення. Любы народ гэткую пастаноўку пытання ўспрымаў бы як прыніжэнне нацыянальнай годнасці. Аднак раней нярэдка па-за дужкамі гістарычнага апісання заставаліся і ўдзел нашых суайчыннікаў у паходах ды бітвах 1794 года, і адметнае месца Беларусі ў паўс танні. Не прымаліся пад увагу факты ўдзелу беларусаў як у расійскіх войсках, так і ў войсках паўстанцаў, што надавала б падзеям 1794 года рысы сапраўднай грамадзянскай вайны. Гэта стала адной з прычын адсутнасці дэталёвых апісанняў бітваў, якія мелі месца на беларускіх землях. На доўгія гады галасы ўдзельніў 1794 года гучалі прыглушана ці ўвогуле маўчалі. Менавіта вышэйадзначаныя факты пацвярджаюць і даказваюць актуальнасць тэмы даследавання нашай курсавой работы ("Паўстанне 1794 года на Беларусі"). Мэта дадзенай курсавой работы заключаецца ў тым, каб дэталёва і ўсебакова разгледзець перадумовы, ход падзей і вынікі паўстання 1794 года на Беларусі. У адпаведнасці з акрэсленай вышэй мэтай і актуальнасцю, варта вызначыць наступныя задачы: - Прааналізаваць гістарычную літаратуру па тэме даследавання; - Разгледзець эканамічнае і грамадска-палітычнае становішча Рэчы Паспалітай напярэдадні паўстання; - Ацаніць ролю дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі ў ходзе паўстання; - Вызначыць асноўных кіраўнікоў паўстання на Беларусі; - Прааналізаваць вынікі паўстання 1794 года для Беларусі. Аб'ектам даследавання выступае паўстанне 1974 года. Прадметам даследавання дадзенай курсавой работы з'яўляецца грамадска-палітычны працэс Беларусі канца стагоддзя. Калі звяртацца да агляду крыніц па тэме даследавання, то варта адзначыць некаторыя асобы і іх працы. Так, вывучэнню жыццёвага шляху і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі прысвечаны шэраг даследаванняў беларускіх навукоўцаў. Адзначаным вышэй пытаннем займаліся: Талочка М. ("Пан Тадэвуш"), Юхо Я. ("Наш нацыянальны герой"; "За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка"; "Нарадзіўся я ліцьвінам…": Тадэвуш Касцюшка"), Чаропка В. ("Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў".Тадэвуш Касцюшка"), Несцярчук Л. ("Герой ЗША і Польшчы вяртаецца ў Мерачоўшчыну", "Бацькаўшчына Тадэвуша Касцюшкі"), Бензярук А. ("Пад зоркаю Касцюшкі", "Загадка Тадэвуша Касцюшкі". Доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч у сваёй працы ("Ідэя незалежнасці Беларусі ў гістарычным аспекце і ў сучаснасці") звяртаецца да разгляду перадумоў і асноўных ідэй, мэтаў паўстання. Так, аўтар сцвярджае, што менавіта ідэя незалежнасці Беларусі была галоўнай падчас паўстання 1794 г., якое ахапіла Заходнюю Бедарусь і Літву і ішло ў адным рэчышчы з паўстаннем у Польшчы. Кандыдат гістарычных навук В.Гігін займаецца даследаваннем невядомых і забытых фактаў падзей паўстання 1794 года. У прыватнасці, аўтар звяртаецца да аналізу ўзаемасувязяў і ўзаемадачыненняў лёсаў А.Суворава і Т.Касцюшкі. Зінаіда Ляўчук, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Брэсцкага універсітэта прысвяціла сваю працу тэме вывучэнні дзейнасці Т. Касцюшкі ў беларускай школе. ГЛАВА І. ЭКАНАМІЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ НАПЯРЭДАДНІ ПАЎСТАННЯ 1794 ГОДА 1.1. Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел Заняпад, а ўслед за ім і знікненне з карты Еўропы некалі магутнай дзяржавы былі абумоўлены шэрагам прычын. Шматлiкiя войны знясілілі Рэч Паспалітую эканамічна. Разбурэнні, прынесеныя шведскім "патопам" (1655-1660), вайной з украінскім казацтвам (1648-1654) і Расіяй (1654-1667), Паўночнай вайной (1700-1721), выклікалі ў дзяржаве дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс, адкiнулі на дзесяткi гадоў назад яе ў эканамічным развiццi. Шэраг прычын заняпаду Рэчы Паспалітай быў закладзены ў самім яе грамадскім і дзяржаўным ладзе. У той час, як суседнiя дзяржавы перажывалi ўздым i пашыралi свае тэрыторыi, Рэч Паспалiтая "трымалася беспарадкам". Яна апынулася ў стане поўнай анархii i бязладдзя, якiя сталi вынiкам злоўжывання "залатымi шляхецкiмi вольнасцямi". У боязі згубiць свае правы і прывілеі літвінска-польская шляхта рашуча супрацiўлялася любым рэформам. Прынцып "непарушнасцi" палiтычнага ладу знайшоў адлюстраванне ў Канстытуцыi 1669 г.: "... нiякая навiна ў Рэчы Паспалiтай не можа быць дапушчаная як пагроза разлажэння i вялiкiх рэвалюцый". Палiтычная праграма лiтвiнскай шляхты зводзiлася да адзiнага найгалоўнейшага патрабавання - "nihil novi" - нiчога новага. Для дасягнення сваiх мэт i абароны сваiх правоў шляхта на чале з магнатамi аб'ядноўвалася ў канфедэрацыi (узброеныя палiтычныя саюзы), а тыя пераходзiлi ў рокашы (мяцяжы). У той час iснавала прыказка: "Шляхцiч на агародзе роўны ваяводзе". "Залатая вольнасць" абарочвалася самавольствам, беспарадкамi, анархiяй, асаблiва ў перыяды бескаралеўя. Калi ў Еўропе мацнелi абсалютысцкiя манархii, то ў Рэчы Паспалiтай, наадварот, адбывалася аслабленне каралеўскай улады. Выбарнасць караля, якi мусiў СПИСОК ЛИТЕРТУРЫ: Бібліяграфія 1. Анішчанка, Я.К. Збор твораў. У 6 т. Т. 1. Камісары Касцюшкі : дакументы паўстання 1794 г. у Літоўскай правінцыі / Яўген Анішчанка. - Мінск : Выдавец Віктар Хурсік, 2004. - 363 с. 2. Анішчанка Я. Паўстанне 194 года: змаганне за народ // Полымя, - 1996, - №5, - С.225 - 241. 3. Барташэвіч, К. З гісторыі паўстання Касцюшкі // Крыніца. 2001. № 8. С. 159-179. 4. Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі : матэрыялы Міжнароднага семінара, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Мінск, 28-29 лістапада 2000. - Мінск, 2002. - 207 с. 5. Бензярук, А.Р. Касцюшка і нацыянальна-вызвольнае паўстанне 1794 г./ Анатоль Бензярук // Наш край - Жабінкаўшчына : (дапаможнік па гісторыі Беларусі) / Анатоль Бензярук. Брэст, 1996. С. 72-76. 6. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Доўнар Т.І. Издательство Амалфея. - 2009. - 400 с. 7. Грыцкевіч А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. - 1973. - № 6. - С. 65 - 73. 8. Емяльянчык, У.П. Паланез для касінераў: (з падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі) / Уладзімір Емяльянчык. - Мінск : Беларусь, 1994. - 160 с. 9. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. - Менск, 2000. - 322 с. 10. Канапацкі І. Удзел татараў ВКЛ у паўстанні 1794 г. //Беларускі гістарычны часопіс, - №12, - 2004, - С.16-19. 11. Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. - Коўна, 1926. - 498 с. 12. Любавский М. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. - Москва, 1915. - 312 с. 13. Ля вытокаў паўстання 1794 года/ публікацыя Я.К. Анішчанкі // Беларускі археаграфічны штогоднік. Мінск, 2000. - Вып. 1. - С. 208-220. 14. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1 / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; [рэдакцыйная калегія : М.П. Касцюк (галоўны рэдактар) і інш.]. - Мінск : Беларусь, 1994. - 527 с. 15. Прыбытка Г. Апалогія Рэчы Паспалітай//ARCHE, - 2003, - № 2, - С.25-28. 16. Соловьёв С. История России с древнейших времён // Сочинения. - Москва, 1991. - Кн.VІ. - 431 с. 17. Стогн. Паўстанне і вайна 1794 года ў Літоўскай правінцыі. Дакументы. - Мн.: 2002. - 208 с. 18. Тадэвуш Касцюшка і яго час: матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 210-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, 20-21 мая 2004 г. / УА "Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна" ; навуковы рэдактар Н.П. Галімава. - Брэст, 2004. - 114 с. 19. Чаропка, В. "Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў".Тадэвуш Касцюшка ; Мерачоўшчына-Сяхновічы / Вітаўт Чаропка // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. - № 12. - С. 9-21. 20. Юхо, Я.А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка / Я.А. Юхо. - Мінск: Навука і тэхніка, 1990. - 52 с. Цена: 1500.00руб. |
ЗАДАТЬ ВОПРОС
Copyright © 2009, Diplomnaja.ru